запе́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за печчу.

З. цвыркун.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запе́чны запе́чная запе́чнае запе́чныя
Р. запе́чнага запе́чнай
запе́чнае
запе́чнага запе́чных
Д. запе́чнаму запе́чнай запе́чнаму запе́чным
В. запе́чны (неадуш.)
запе́чнага (адуш.)
запе́чную запе́чнае запе́чныя (неадуш.)
запе́чных (адуш.)
Т. запе́чным запе́чнай
запе́чнаю
запе́чным запе́чнымі
М. запе́чным запе́чнай запе́чным запе́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запе́чны запе́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца або жыве за печчу. Запечны абібок — наш кот Цімох — .. шчасліва мурлыча пад промнямі ласкавага сонца. Брыль. // перан. Які жыве бязвыезна ў сваёй мясцовасці, не ведае свету. — Я табе скажу, ты чалавек запечны, ты ціха жыў век у Сумлічах, пакуль на вайну не пайшоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́чный запе́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)