запе́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Месца паміж сцяной і печчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́печак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́печак за́печкі
Р. за́печка за́печкаў
Д. за́печку за́печкам
В. за́печак за́печкі
Т. за́печкам за́печкамі
М. за́печку за́печках

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запе́чак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. запе́чак запе́чкі
Р. запе́чка запе́чкаў
Д. запе́чку запе́чкам
В. запе́чак запе́чкі
Т. запе́чкам запе́чкамі
М. запе́чку запе́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запе́чак, -чка м., разг. запе́чек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́печак, ‑чка, м.

Абл. Выступ печы, якім карыстаюцца як прыступкаю, узлазячы на печ. Бацька паклаў рукавіцы на паліцу каля печы, распрануў армяк, кінуў яго на запечак. Галавач. Захар сеў на запечку, слухаў, што гаварылі. Каваль.

запе́чак, ‑чка, м.

Месца паміж сцяною і печчу. [Вайсковец] запаліў ліхтарык і свяціў ім па хаце, заглядаючы на печ, у запечак і пад палок. Колас. У хаце панаваў спакой, нават цвыркун, перабраўшыся некуды ў запечак, відаць, змарыўся і змоўк. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́чча, -а, н.

Тое, што і запечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́чча ср., см. запе́чак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запе́чек обл. запе́чак, -чка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́пек, ‑у, м.

Абл. Запечак. Унучкі.. спалі на шырокім ложку ў запеку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́чча, ‑а, н.

Тое, што і запечак. Адазваўся ў запеччы цвыркун — веснік блізкай ночы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)