зані́зіць, -ніжу, -нізіш, -нізіць; -ніжаны; зак., што.

Занадта знізіць, панізіць.

З. патрабаванні.

З. расцэнкі.

|| незак. заніжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заніжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зані́зіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зані́жу зані́зім
2-я ас. зані́зіш зані́зіце
3-я ас. зані́зіць зані́зяць
Прошлы час
м. зані́зіў зані́зілі
ж. зані́зіла
н. зані́зіла
Загадны лад
2-я ас. зані́зь зані́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час зані́зіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зані́зіць сов. зани́зить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зані́зіць, ‑ніжу, ‑нізіш, ‑нізіць; зак., што.

Беспадстаўна панізіць, паказаць у меншых размерах, чым трэба; проціл. завысіць. Занізіць адзнакі. Занізіць расцэнкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зани́зить сов. зані́зіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да занізіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заніжэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заніжаць — занізіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завы́сіць, ‑вышу, ‑высіш, ‑высіць; зак., што.

Беспадстаўна павысіць, зрабіць вышэйшым, чым трэба; проціл. занізіць. Завысіць нормы выпрацоўкі. Завысіць планы. Завысіць ацэнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зані́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад занізіць.

2. у знач. прым. Ніжэйшы за рэальныя паказчыкі чаго‑н., аб’ёму чаго‑н. Заніжаныя патрабаванне Заніжаная норма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)