занядба́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. занядба́ны занядба́ная занядба́нае занядба́ныя
Р. занядба́нага занядба́най
занядба́нае
занядба́нага занядба́ных
Д. занядба́наму занядба́най занядба́наму занядба́ным
В. занядба́ны (неадуш.)
занядба́нага (адуш.)
занядба́ную занядба́нае занядба́ныя (неадуш.)
занядба́ных (адуш.)
Т. занядба́ным занядба́най
занядба́наю
занядба́ным занядба́нымі
М. занядба́ным занядба́най занядба́ным занядба́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

занядба́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. занядба́ны занядба́ная занядба́нае занядба́ныя
Р. занядба́нага занядба́най
занядба́нае
занядба́нага занядба́ных
Д. занядба́наму занядба́най занядба́наму занядба́ным
В. занядба́ны (неадуш.)
занядба́нага (адуш.)
занядба́ную занядба́нае занядба́ныя (неадуш.)
занядба́ных (адуш.)
Т. занядба́ным занядба́най
занядба́наю
занядба́ным занядба́нымі
М. занядба́ным занядба́най занядба́ным занядба́ных

Кароткая форма: занядба́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

занядба́ны

1. пренебрежённый;

2. запу́щенный, забро́шенный, оста́вленный без присмо́тра (без внима́ния)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занядба́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад занядбаць.

2. у знач. прым. Пакінуты без догляду. У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быллём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. Стаховіч. // Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага. Яшчэ не так даўно апавяданне ў нас лічылася занядбаным жанрам. Бугаёў. // Такі, аб якім не дбаюць; бедны. Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыццё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запу́шчаны, -ая, -ае.

1. Даведзены да запусцення, занядбаны.

З. сад.

2. Застарэлы, не вылечаны своечасова.

Запушчаная рана.

|| наз. запу́шчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрыту́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае ні бацькоў, ні прытулку; бяздомны.

Беспрытульнае дзіця.

2. перан. Пазбаўлены належнага догляду; занядбаны.

Беспрытульная гаспадарка.

|| наз. беспрыту́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отве́рженец занядба́ны, -нага м., адры́нуты, -тага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отве́рженный

1. (угнетённый) занядба́ны, адры́нуты; прыгне́чаны;

2. (отклонённый) уст. адхі́лены, адкі́нуты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скрак ‘худая запушчаная жывёліна’ (гродз., ЖНС), ‘худы занядбаны чалавек’ (бяроз., Ск. нар. мовы). Няясна. Магчыма, суадносіцца з храк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цвінта́р, ‑а, м.

1. Царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве. На цвінтары каля царквы калыхалася мора народу. Машара.

2. Могілкі пры царкве. Спаласаванае глыбокімі траншэямі і акопамі, Памор’е нагадвала стары, занядбаны цвінтар. Бажко.

[З польск. cmentarz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)