заняво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, незалежнасці, поўнасцю падпарадкаваць сабе.

|| незак. заняво́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. заняво́льванне, -я, н.

|| наз. заняво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заняво́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заняво́лю заняво́лім
2-я ас. заняво́ліш заняво́ліце
3-я ас. заняво́ліць заняво́ляць
Прошлы час
м. заняво́ліў заняво́лілі
ж. заняво́ліла
н. заняво́ліла
Загадны лад
2-я ас. заняво́ль заняво́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час заняво́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заняво́ліць сов. поработи́ть, закабали́ть; закрепости́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, незалежнасць закабаліць. Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе. Купала. І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны, калі самы найзлейшы на ўсе вякі, самы крывавы і паганы вораг уварваўся на беларускую зямлю, каб прысвоіць яе сабе, навекі яе заняволіць і ўздзець на наш народ ланцугі рабства. Чорны. // Падпарадкаваць сваёй уладзе, паставіць у залежнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закабали́ть сов. закабалі́ць, заняво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закрепости́ть сов., ист. запрыго́ніць; (закабалить) заняво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поработи́ть сов., прям., перен. заняво́ліць; прыгне́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заняволіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняво́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. занявольваць — заняволіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняво́ленне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. заняволіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)