замілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., каго (што).

Прывесці ў замілаванне.

Дзяўчынка замілавала нас сваёй ласкавасцю.

|| незак. заміло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замілава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замілу́ю замілу́ем
2-я ас. замілу́еш замілу́еце
3-я ас. замілу́е замілу́юць
Прошлы час
м. замілава́ў замілава́лі
ж. замілава́ла
н. замілава́ла
Загадны лад
2-я ас. замілу́й замілу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час замілава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замілава́ць сов. умили́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.

Прывесці ў замілаванне; расчуліць. [Паэта] можа замілаваць бурштынавая кропля мёду на замурзаным твары хлопчыка. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умили́ть сов. замілава́ць; (растрогать) расчу́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заміло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замілаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замілава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замілаваць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане замілавання; расчулены. Сядзіць і курыць — ён [дрывасек] замілаваны, Спакойна ў лесе для яго душы. Кірэенка. // Які выражае замілаванне. Замілаваны погляд. // Поўны замілавання. — Якія мілыя дзеткі, — замілаваным голасам хваліла старая. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)