замілава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. замілава́нне замілава́нні
Р. замілава́ння замілава́нняў
Д. замілава́нню замілава́нням
В. замілава́нне замілава́нні
Т. замілава́ннем замілава́ннямі
М. замілава́нні замілава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замілава́нне, -я, н.

Пачуццё пяшчоты да каго-, чаго-н., любаванне кім-, чым-н.

Слёзы замілавання.

Прыйсці ў з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замілава́нне ср. умиле́ние;

глядзе́ць з ~ннем — смотре́ть с умиле́нием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замілава́нне, ‑я, м.

Стан расчуленасці, пачуццё пяшчоты да каго‑, чаго‑н., любаванне кім‑, чым‑н. Плывуць і плывуць вясновыя напевы. Сэрца замірае ад замілавання. Пянкрат. З вялікай любасцю і замілаваннем гляджу я на нашу цудоўную моладзь і часта ёй зайздрошчу. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замілаванне, закаханасць, любоў, любасць, захапленне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

замілава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; зак.

Прыйсці ў замілаванне.

|| незак. заміло́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замілава́льны, -ая, -ае.

Які выклікае або выражае замілаванне.

Замілавальнае дзіця.

Замілавальная ўсмешка.

|| наз. замілава́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замілава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзіць у замілаванне. Замілавальная карціна. // Які выражае замілаванне. Замілавальная ўсмешка. Замілавальны погляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., каго (што).

Прывесці ў замілаванне.

Дзяўчынка замілавала нас сваёй ласкавасцю.

|| незак. заміло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мелама́нія, ‑і, ж.

Вялікае замілаванне да музыкі і спеваў.

[Ад грэч. melos — песня, мелодыя і mania — страсць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)