замяшчэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. замяшчэ́нне замяшчэ́нні
Р. замяшчэ́ння замяшчэ́нняў
Д. замяшчэ́нню замяшчэ́нням
В. замяшчэ́нне замяшчэ́нні
Т. замяшчэ́ннем замяшчэ́ннямі
М. замяшчэ́нні замяшчэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяшчаць — замясціць.

•••

Метад замяшчэння гл. метад.

Рэакцыя замяшчэння гл. рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замеще́ние замяшчэ́нне, -ння ср.;

реа́кция замеще́ния хим. рэа́кцыя замяшчэ́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нітрава́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Хімічная рэакцыя замяшчэння вадароду нітрагрупай у арганічных злучэннях. Нітраванне цэлюлозы.

2. Хіміка-тэрмічная апрацоўка паверхні сталёвых і тытанавых вырабаў з мэтай надаць ёй высокую цвёрдасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сніцтва, ‑а, н.

1. Гіст. У Маскоўскай Русі 15–17 стст. — парадак замяшчэння дзяржаўных пасад баярамі ў залежнасці ад знатнасці роду, а не ад асабістых заслуг.

2. перан. Абарона вузкамесніцкіх інтарэсаў. — Прабачце, але ў вашых развагах ёсць крыху месніцтва. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́тад, -ду м. ме́тод;

марксі́сцкі дыялекты́чны м.ист. маркси́стский диалекти́ческий ме́тод;

~ды навуча́ння — ме́тоды обуче́ния;

м. замяшчэ́ння — ме́тод замеще́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.

1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.

Сталовая с.

2. перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.

У гэтым якраз і ўся с. паэмы.

3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).

Берталетава с.

Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.

Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).

|| прым. салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) і саляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́тад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Марксісцкі метад. Дыялектычны метад.

2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Пасеў рашылі правесці гнездавым метадам. Кулакоўскі. // Спосаб дзеяння, паводзін. Прыгледзеўшыся калісьці да Дразда, як той лёгка з дзяўчатамі жартуе, паспрабаваў гэтак зрабіць і Косця. На дзіва, ад яго слоў ніхто не смяяўся.. Ён паспрабаваў яшчэ раз — другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк.

•••

Метад замяшчэння (спец.) — метад вымярэння шляхам замены пэўнай велічыні ўжо вядомай роўнавялікай велічынёй.

[Грэч. methodos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́кцыя I ж., в разн. знач. реа́кция;

хімі́чныя ~цыі — хими́ческие реа́кции;

р. аргані́зма на хо́лад — реа́кция органи́зма на хо́лод;

р. пасля́ мо́цнай узбу́джанасці — реа́кция по́сле си́льного возбужде́ния;

ланцуго́вая р. — цепна́я реа́кция;

р. замяшчэ́нняхим. реа́кция замеще́ния

рэа́кцыя II ж., полит. реа́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэа́кцыя 1, ‑і, ж.

1. Дзеянне або ўчынак, які з’яўляецца адказам на якое‑н. уздзеянне. Здарылася дзіўнае: вучні заапладзіравалі маім словам. Хлопцы гучна і весела запляскалі. Дзяўчаты сарамліва апусцілі вочы. Такая неспадзяваная рэакцыя збянтэжыла мяне і трохі спалохала. Шамякін. Смех выклікаў у дзяўчат дваякую рэакцыю. Васілевіч.

2. Спец. Адказ арганізма на тое ці іншае знешняе раздражненне або ўздзеянне. Рэакцыя вока на святло. □ Такія рэакцыі прынята лічыць за паказчык актыўнага цячэння інфармацыі. «Весці». // Рэзкая перамена ў самаадчуванне слабасць пасля моцнага напружання, узбуджэння. Рэакцыя пасля перанапружання.

3. Фізіка-хімічнае ўзаемадзеянне паміж двума або некалькімі рэчывамі.

•••

Ланцуговая рэакцыя — рэакцыя, пры якой прадукты яе могуць зноў уступаць у злучэнні з зыходнымі прадуктамі.

Рэакцыя замяшчэння — хімічнае ператварэнне, пры якім у малекуле злучэння атамы аднаго элемента становяцца на месца атамаў другога элемента.

[Ад лац. re — проці і actio — дзеянне.]

рэа́кцыя 2, ‑і, ж.

Палітыка жорсткага падаўлення рэвалюцыйнага руху і грамадскага прагрэсу, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панавання. // зб. Рэакцыянеры, рэакцыйныя сілы. Міжнародная рэакцыя. Прошукі рэакцыі. □ І ў Купалы і ў Коласа вораг .. заўсёды называецца сваім спецыяльным імем: «пан», «ксёндз» — цэнтральныя фігуры польскай рэакцыі. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)