замы́ліць¹, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

Тое, што і узмыліць.

|| незак. замы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замы́ліць², -лю, -ліш, -ліць; зак., што (разм.).

Падтуліць, сцяць (пра губы).

З. губы.

|| незак. замы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замылі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замылю́ замылі́м
2-я ас. замылі́ш замыліце́
3-я ас. замылі́ць замыля́ць
Прошлы час
м. замылі́ў замылі́лі
ж. замылі́ла
н. замылі́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час замылі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замы́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замы́лю замы́лім
2-я ас. замы́ліш замы́ліце
3-я ас. замы́ліць замы́ляць
Прошлы час
м. замы́ліў замы́лілі
ж. замы́ліла
н. замы́ліла
Загадны лад
2-я ас. замы́ль замы́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час замы́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замы́ліць I сов. (лошадь) взмы́лить

замы́ліць II сов., разг. (губы) поджа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Стаміць, змучыць (каня), увагнаць у пену.

замылі́ць, ‑лю́, ‑лі́ш, ‑лі́ць; зак., што.

Разм. Падтуліць, сцяць (пра вусны). [Сяргейка] нічога не адказаў Ясю, загадкава замыліў вусны, завярнуўся і гэтак жа павольна, як і раней, пайшоў дахаты. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замы́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замыліць.

замы́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замы́лены I взмы́ленный; см. замы́ліць I

замы́лены II разг. поджа́тый; см. замы́ліць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замы́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замыліць.

2. у знач. прым. Дужа спацелы, пакрыты пенай (пра каня). Я доўга вадзіў замыленага каня, каб ён аддыхаўся і не выцягнуў ногі. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)