замле́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Анямелы, адзеравянелы.

Замлелыя ногі.

2. Млявы, расслаблены (пра стан чалавека).

Замлелая дзяўчынка.

|| наз. замле́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замле́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. замле́лы замле́лая замле́лае замле́лыя
Р. замле́лага замле́лай
замле́лае
замле́лага замле́лых
Д. замле́ламу замле́лай замле́ламу замле́лым
В. замле́лы (неадуш.)
замле́лага (адуш.)
замле́лую замле́лае замле́лыя (неадуш.)
замле́лых (адуш.)
Т. замле́лым замле́лай
замле́лаю
замле́лым замле́лымі
М. замле́лым замле́лай замле́лым замле́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замле́лы разг. занеме́лый, занеме́вший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замле́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Анямелы, адзеравянелы. Жанчына паспрабавала ўзняцца, але замлелыя ногі не слухаліся, і яна зноў апусцілася на траву. Стаховіч.

2. Млявы, вялы, расслаблены (пра стан чалавека). Пазірквае з ваўчка пагляд здзіўлены Замлелага малойчыка — вартаўніка. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занеме́лый заняме́лы, замле́лы, самле́лы, здранцве́лы, сшэ́рхлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занеме́вший

1. прич. які́ (што) заняме́ў, які́ (што) замле́ў, які́ (што) самле́ў, які́ (што) здранцве́ў, які́ (што) сшэрх;

2. прил. заняме́лы, замле́лы, самле́лы, здранцве́лы, сшэ́рхлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)