заме́с гл. замясіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заме́с заме́сы
Р. заме́су заме́саў
Д. заме́су заме́сам
В. заме́с заме́сы
Т. заме́сам заме́самі
М. заме́се заме́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заме́с спец. заме́с, -су м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́с, -су м., спец. (то, что замешено) заме́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́с, ‑у, м.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць — замясіць. Замес цеста. Замес бетону.

2. Тое, што замешана; маса, якая замешваецца ў адзін прыём. Адгрузіць гатовы замес. Даць восемсот замесаў за змену.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замясі́ць, -мяшу́, -ме́сіш, -ме́сіць; -ме́шаны; зак., што.

Прыгатаваць, змешваючы якое-н. сыпкае рэчыва з вадкасцю і размінаючы для атрымання вязкай масы.

З. цеста.

|| незак. заме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заме́с, -у, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́са

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. заме́са заме́сы
Р. заме́сы заме́с
Д. заме́се заме́сам
В. заме́су заме́сы
Т. заме́сай
заме́саю
заме́самі
М. заме́се заме́сах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заме́ска, ‑і, ДМ ‑месцы; Р мн. ‑месак; ж.

Тое, што і замес.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаскі́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і самазвал. Бетонамяшалкі праз роўныя прамежкі часу выкідалі гатовы замес у жалезныя кузавы самаскідаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мішня́замес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да (за)мясіць (гл.). Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)