замаўча́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замаўчу́ замаўчы́м
2-я ас. замаўчы́ш замаўчыце́
3-я ас. замаўчы́ць замаўча́ць
Прошлы час
м. замаўча́ў замаўча́лі
ж. замаўча́ла
н. замаўча́ла
Загадны лад
2-я ас. замаўчы́ замаўчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час замаўча́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замаўча́ць¹, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак. (разм.).

Замоўкнуць, перастаць гаварыць, спяваць, крычаць і пад.

Апавядальнік замаўчаў.

Пісаў пісьмы, а цяпер нешта замаўчаў (перан.: перастаў пісаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замаўча́ць², -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак., што (разм.).

Наўмысным маўчаннем скрыць, не даць даведацца пра што-н.

З. непрыемны інцыдэнт.

Нельга з. імя вялікага вучонага.

|| незак. замо́ўчваць, -аю, -аеш, -ае; наз. замо́ўчванне, -я, н.

З. недахопаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замаўча́ць сов., прям., перен., см. замо́ўкнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замаўча́ць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму. Сіняўскі.

замаўча́ць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́ўчванне гл. замаўчаць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замо́ўчваць гл. замаўчаць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замо́ўчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замаўчаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замолча́тьII сов. (преднамеренно скрыть) замаўча́ць, замо́ўчаць, змаўча́ць, змо́ўчаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замаўка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замоўкнуць і замаўчаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)