за́маразак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́маразак за́маразкі
Р. за́маразку за́маразкаў
Д. за́маразку за́маразкам
В. за́маразак за́маразкі
Т. за́маразкам за́маразкамі
М. за́маразку за́маразках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́маразак, -зку м., см. за́маразкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́маразкі, -каў (ед. за́маразак, -зку м.) за́морозки, у́тренники

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзі́мак, ‑мку, м.

Веснавы замаразак. А ўжо нават сам дрыготкі адзімак Вяшчуе звонка: — Ідзе вясна! Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́морозки за́маразкі, -каў ед. за́маразак, -зку м., пры́маразкі, -каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́тренник

1. ра́нішнік, -ка м.;

2. (о морозе)а́нішні) за́маразак; (ра́нішні) пры́маразак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.

Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозьзамаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́кідзь ’густы снег, які падае камякамі’ (Янк. III), о́кыдʼ снег, які выпадае ранняй вясной пасля таго, як зімні снег ужо растаў, окітʼ‑ ’вясенні снег, які выпадае на кароткі час і звычайна скора растае’ (Талст., 13). Рус. дыял. о́кидь ’шэрань, іней’, карп. окидь ’іней, лёд, снег на ветках дрэў; вясенні замаразак’ (Талст., 13), мар.-славац. окуď ’сыры снег, які ў вялікім мностве ляжыць на дрэвах’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад окідаць (Махэк₂, 313); не звязана з серб.-харв. кити́на ’камякі снегу на галінках дрэў’, о̀китити ’упрыгожыць’, як гэта лічыць Талстой, 13, таму што яны належаць да гнязда кітка і г. д. (Скок, 2, 73). У семантычных адносінах параўн. вобліў (гл.) галалёдзіца, лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы’, ад абліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перагна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак.

1. каго-што. Прымусіць перайсці з аднаго месца на другое; перамясціць. Перагнаць табуны на лепшую пашу. □ Маёр загадаў усе плыты перагнаць у вусце рачулкі, замаскіраваць іх у чароце. Няхай. Навальніца была нядоўга, яе вельмі хутка бокам перагнаў вецер. Сачанка. // Гонячы, прымусіць перайсці, перамясціцца цераз што‑н., куды‑н. Перагнаць статак цераз чыгуначны пераезд. Перагнаць лодкі на другі бераг. □ Спачатку перагналі цераз ручаёк кароў. Следам за імі, падкасаўшы да калень, перайшоў Грыша. Пальчэўскі. // Разм. Гонячы, мінуць, прапусціць які‑н. пункт.

2. каго-што. Рухаючыся хутчэй, апярэдзіць; абагнаць. Алена падхапілася і пабегла .. Але праз некалькі крокаў яе перагналі другія партызаны. Шамякін. // перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑н., выйсці ўперад у якіх‑н. адносінах. Надоі малака ў іх кароў пайшлі ўверх. Цяпер часта можна было чуць, як Ганна Тамашкевіч гаварыла: — Ого, Тоня, сёння ты перагнала ўсіх — сто пятнаццаць літраў маеш. Шчарбатаў.

3. што. Раскласці, расшчапіць на састаўныя часткі пры дапамозе перагонкі (у 1 знач.); зрабіць перагонку. Перагнаць нафту. Перагнаць малако. // Разм. Ачысціць перагонкай. Перагнаць спірт. // перан. Разм. Перавесці што‑н. у іншы стан, у іншыя велічыні, знакі і пад. У гэтую раніцу быў замаразак, але сонца ўзнялося высакавата, паспела прыгрэць зямлю, перагнаць шэрань на траве ў расу. Дуброўскі. [Навум:] — Ён табе і стог сена вылічыць, і капец абмерае і кілаграмы ў пуды перагоніць. Ермаловіч.

4. каго. Надта стаміць, замучыць яздой. [Бурак Ціхон да Хрысціны:] — Вось і я! Добры дзень у хату! Я даваў табе каня На вяселле к брату? Конь ледзь ногі прывалок, Каня перагнала. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)