зама́зваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зама́зваю зама́зваем
2-я ас. зама́зваеш зама́зваеце
3-я ас. зама́звае зама́зваюць
Прошлы час
м. зама́зваў зама́звалі
ж. зама́звала
н. зама́звала
Загадны лад
2-я ас. зама́звай зама́звайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зама́зваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зама́зваць несов.

1. в разн. знач. зама́зывать; (щель, дыру — ещё) заде́лывать;

2. (загрязнять) зама́зывать, выма́зывать, па́чкать;

1, 2 см. зама́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замазаць.

•••

Вочы замазваць каму — уводзіць у зман, ашукваць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́заць, -а́жу, -а́жаш, -а́жа; -ма́ж; -а́заны; зак., што.

1. гл. мазаць.

2. Пакрыць слоем фарбы, мазі.

З. надпіс чарнілам.

3. Заляпіць замазкай або чым-н. мяккім, ліпкім.

З. дзіркі ў сценах глінай.

4. перан. Знарок прыкрыць, замаскіраваць (разм.).

З. недахопы.

|| незак. зама́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).

|| наз. зама́званне, -я, н. і зама́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зама́зывать несов.

1. зама́зваць; (оконной замазкой) закіто́ўваць, кітава́ць;

2. перен. зама́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. замазваць — замазаць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замазацца.

2. Зал. да замазваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Замазваць кітам.

|| зак. закітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны і пакітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. кітава́нне, -я, н. і кіто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкіто́ўваць

замазваць што-небудзь (шчыліны)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыкіто́ўваю прыкіто́ўваем
2-я ас. прыкіто́ўваеш прыкіто́ўваеце
3-я ас. прыкіто́ўвае прыкіто́ўваюць
Прошлы час
м. прыкіто́ўваў прыкіто́ўвалі
ж. прыкіто́ўвала
н. прыкіто́ўвала
Загадны лад
2-я ас. прыкіто́ўвай прыкіто́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыкіто́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выквэ́цваць

замазваць, пэцкаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выквэ́цваю выквэ́цваем
2-я ас. выквэ́цваеш выквэ́цваеце
3-я ас. выквэ́цвае выквэ́цваюць
Прошлы час
м. выквэ́цваў выквэ́цвалі
ж. выквэ́цвала
н. выквэ́цвала
Загадны лад
2-я ас. выквэ́цвай выквэ́цвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выквэ́цваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)