залі́пнуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. залі́пну залі́пнем
2-я ас. залі́пнеш залі́пнеце
3-я ас. залі́пне залі́пнуць
Прошлы час
м. залі́п
залі́пнуў
залі́плі
залі́пнулі
ж. залі́пла
залі́пнула
н. залі́пла
залі́пнула
Дзеепрыслоўе
прош. час залі́пшы
залі́пнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залі́пнуць сов., разг. зали́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заліп, ‑ла; зак.

1. Пакрыцца чым‑н. ліпкім; абліпнуць. Шыбы заліплі мокрым снегам.

2. Разм. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць. Дубовыя цяжкія дзверы брамкі, засыпаныя снегам, заліплі ў вушаках. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зали́пнуть сов., разг. залі́пнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заліпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаліпа́ць, ‑ае; зак.

1. Заліпнуць, пакрыцца чым‑н. ліпкім — пра ўсё, многае.

2. Разм. Шчыльна прыстаць — пра ўсё, многае. Дзверы пазаліпалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)