залі́вісты, -ая, -ае.

Гучны, пералівісты, з бесперапыннымі пераходамі з аднаго тону ў другі.

З. смех.

З. звон званка.

|| наз. залі́вістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залі́вісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. залі́вісты залі́вістая залі́вістае залі́вістыя
Р. залі́вістага залі́вістай
залі́вістае
залі́вістага залі́вістых
Д. залі́вістаму залі́вістай залі́вістаму залі́вістым
В. залі́вісты (неадуш.)
залі́вістага (адуш.)
залі́вістую залі́вістае залі́вістыя (неадуш.)
залі́вістых (адуш.)
Т. залі́вістым залі́вістай
залі́вістаю
залі́вістым залі́вістымі
М. залі́вістым залі́вістай залі́вістым залі́вістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залі́вісты зали́вистый, заливно́й; (о смехе — ещё) зака́тистый;

з. го́лас — зали́вистый (заливно́й) го́лос;

з. смех — зали́вистый (зака́тистый) смех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залі́вісты, ‑ая, ‑ае.

Гучны, пералівісты, з бесперапыннымі пераходамі з аднаго тону ў другі. Залівісты смех. □ Астап прачнуўся ад залівістага сабачага брэху. Лынькоў. Праз адчыненае акно пачуўся залівісты звон школьнага званка. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зали́вистый залі́вісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захлёбісты, ‑ая, ‑ае.

Залівісты, з захлёбваннем. І раптам нібы прарвалася ноч: прачнуліся па дварах сабакі, і злы, захлёбісты брэх падняўся да самага неба. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіхі́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хіхікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Чырвонаармеец] пачуў лёгкае хіхіканне мужчын. Бядуля. Тонкае хіхіканне Смагула і залівісты рогат Мікешкі вывелі з сябе Паўліка. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́ністы, -ая, -ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.).

Разгоністая хада.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты.

Р. будынак новага вакзала.

3. Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).

4. 3 вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Р. радок.

|| наз. разго́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапу́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Вельмі моцны спалох. Кудахтанне звар’яцелых з перапуду курэй і залівісты брэх сабак несліся з аднаго канца вёскі ў другі. Б. Стральцоў. Дзяўчына падскочыла, нібы той заяц з перапуду, потым сіганула ўбок. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.). Разгоністая хада. Разгоністы галоп. □ Аўчарка разгоністымі скачкамі набліжалася, прыцяўшы да галавы вушы. Быкаў. // Моцны, хуткі. Разгоністы вецер. Разгоністая хваля.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты. Асветленая безліччу ліхтароў, узнікла перад вагонамі разгоністая камяніца вакзала. Шынклер. [Павел] стаяў непадалёку, безуважна ўзіраўся ў разгоністае палатно шашы, у разлегласць палёў і сасновых пералескаў. Вышынскі. // Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.). За перагародкай нешта сіпела, патрэсквала, узрывалася шорганнем і піскам, а потым наплываў разгоністы моцны, але не вельмі выразны голас. М. Стральцоў.

3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)