залыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; залы́ганы; зак., каго (разм.).

1. Накінуць што-н. на рогі, шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы ці завязаўшы вузлом.

З. карову.

2. перан. Уцягнуць у сваю кампанію.

|| незак. залы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залыга́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. залыга́ю залыга́ем
2-я ас. залыга́еш залыга́еце
3-я ас. залыга́е залыга́юць
Прошлы час
м. залыга́ў залыга́лі
ж. залыга́ла
н. залыга́ла
Загадны лад
2-я ас. залыга́й залыга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час залыга́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залыга́ць сов.

1. (обвив, затянуть) захлестну́ть;

з. вяро́ўкай за шы́ю — захлестну́ть верёвкой за ше́ю;

2. перен., разг. вовле́чь, завле́чь;

з. у сваю́ кампа́нію — вовле́чь (завле́чь) в свою́ компа́нию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залыга́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.

Разм.

1. Накінуць вяроўку на рогі, на шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы або завязаўшы вузлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота. Лобан.

2. перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкоўвацца. Чалавека аблыталі, залыгалі, выкарыстаўшы яго слабасць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залы́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залыгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зальго́ўваць ’браць на повад’, ’падпарадкаваць’ (мазыр., З нар. сл.). Апафанічны варыянт да залыгаць ’тс’ (ТСБМ). Гл. лыгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пералыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Панізаць (на пруток, шнурок і пад.) усё, многае.

2. каго-што. Залыгаць, злыгаць усіх, многіх або ўсё, многае. Пералыгаць усіх коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залы́ганы

1. захлёстнутый;

2. перен., разг. вовлечённый, завлечённый;

1, 2 см. залыга́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залы́гваць несов.

1. (обвив, затягивать) захлёстывать;

2. перен., разг. вовлека́ть, завлека́ть;

1, 2 см. залыга́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)