залупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., што (разм.).

1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць.

З. скуру на пальцы.

2. Загнуўшы, падняць угору, загаліць.

З. спадніцу.

|| незак. залу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залупі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. залуплю́ залу́пім
2-я ас. залу́піш залу́піце
3-я ас. залу́піць залу́пяць
Прошлы час
м. залупі́ў залупі́лі
ж. залупі́ла
н. залупі́ла
Загадны лад
2-я ас. залупі́ залупі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час залупі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залупі́ць сов., разг.

1. (кожицу, краску и т.п.) задра́ть, залупи́ть;

2. (загнув, заворотив, поднять) задра́ть;

з. кашу́лю — задра́ть руба́ху

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Разм.

1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць. Залупіць скуру на пальцы. Залупіць кару на дрэве.

2. Загнуўшы, падняць угору; загаліць (у 2 знач.). Залупіць спадніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залупи́ть сов. залупі́ць, мног. пазалу́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Абадраўшы або надламаўшы, залупіць, загнуць кверху ўсё, многае. Пазалупліваць кару на дрэве.

2. Падняць уверх усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залу́плены разг.

1. за́дранный, залу́пленный;

2. за́дранный;

1, 2 см. залупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залу́пліваць несов., разг.

1. (кожицу, краску и т.п.) задира́ть, залупля́ть;

2. (загнув, заворотив, поднимать) задира́ть;

1, 2 см. залупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)