залаці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зало́ціцца; незак.

1. Станавіцца залатым.

Жыта залоціцца.

2. Віднецца (пра што-н. залатое, залацістае).

У далечыні залоцяцца пяскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залаці́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зало́ціцца зало́цяцца
залаця́цца
Прошлы час
м. залаці́ўся залаці́ліся
ж. залаці́лася
н. залаці́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залаці́цца несов.

1. в разн. знач. золоти́ться;

жы́та з. — рожь золоти́тся;

край не́ба з. — край не́ба золоти́тся;

2. страд. золоти́ться; см. залаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залаці́цца, залаціцца і залоціцца; незак.

1. (залаціцца). Станавіцца залацістым; набываць адценне, колер золата. Стаў край неба залаціцца. Крапіва.

2. (залаціцца). Вылучацца сваім залацістым колерам, бляскам; ззяць, зіхацець (пра што‑н. залатое, залацістае). На нізкарослых бярозах залаціцца жоўтае лісце. В. Вольскі.

3. (залоціцца). Зал. да залаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззола́чиваться страд. залаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

золоти́ться возвр., страд. залаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вызола́чиваться возвр., страд. залаці́цца, вызало́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мятлю́г, метлюгу, м.

Тое, што і мятліца. Мігаціць.. [луг] краскамі, залаціцца паспяваючым метлюгом і вабіць да сябе. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́н 1, ‑у, м.

Падвойная сернакіслая соль алюмінію, марганцу і інш. (у крышталічнай форме скарыстоўваецца ў тэхніцы, а таксама для спынення крыві пры парэзах).

галу́н 2, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Залатая, сярэбраная або мішурная тасьма, якая нашываецца на форменнае адзенне. Нашыць палоскі з галуну.

2. ‑а. Нашыўка з гэтай тасьмы. На сонцы зброя залаціцца, і ззяе шоўк і галуны. Машара.

[Фр. galon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блішчаць, блішчэць, бліскаць, бліскацець, пабліскваць, ззяць, зіхацець, зіхацецца, зіхцець, палыскацца, ільсніцца, ільсніць, ірдзецца, ірдзець, зырчэць, яркнуць, яскравіцца, яскравець; прамяніцца, люстраніць, люстравацца, свяціцца, гарэць, граць, іскрыцца, пераліваць, пералівацца, шкліцца, залаціцца, серабрыцца, срабрыцца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)