заку́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. заку́ска заку́скі
Р. заку́скі заку́сак
Д. заку́сцы заку́скам
В. заку́ску заку́скі
Т. заку́скай
заку́скаю
заку́скамі
М. заку́сцы заку́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заку́ска, -і, ДМу́сцы, ж.

1. гл. закусіць².

2. мн. -і, -сак. Ежа, страва, якой закусваюць.

Халодныя закускі.

На закуску (таксама перан.: пад канец, у заключэнне; разм.).

|| прым. заку́сачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́ска ж., в разн. знач. заку́ска;

накры́ць стол для ~кі — накры́ть стол для заку́ски;

вы́піўка і з. — вы́пивка и заку́ска;

на ~ку — на заку́ску; под коне́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заку́ска ж.

1. (действие) пераку́сванне, -ння ср., пераку́ска, -кі ж., заку́сванне, -ння ср.;

2. (то, чем закусывают) заку́ска, -кі ж.; разг. за́кусь, -сі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заку́ска, ‑і, ДМ ‑кусцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закусваць ​2 — закусіць ​2.

2. Р мн. ‑сак. Стравы, якія з’ядаюцца для апетыту перад абедам або пасля выпітага віна, гарэлкі. Халодныя закускі. □ Усе падышлі да стала, дзе з-за высока накладзеных усякіх закусак выглядалі бутэлькі са сваімі, калгаснымі наліўкамі. Чорны.

3. Салодкія стравы і фрукты, якія падаюцца пасля асноўнай яды. Пасля супу падалі кашу. А на закуску — кампот. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закусі́ць², -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; зак.

1. што, чым і без дап. Заесці выпітае (віно, гарэлку і пад.).

2. Крыху паесці, перакусіць перад дарогай (разм.).

|| незак. заку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заку́сванне, -я, н. і заку́ска, -і, ДМу́сцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́кусь, -і, ж. (разм.).

Тое, што і закуска (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́кусь ж., прост. (кушанья) заку́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераку́ска ж., разг. переку́ска, заку́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераку́с, -су м., разг. переку́ска, заку́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)