закупо́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Закрыцца шчыльна, наглуха.

Бутэлька закупорылася.

|| незак. закупо́рвацца, -аецца.

|| наз. закупо́рванне, -я, н. і закупо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Закупорка вен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закупо́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закупо́руся закупо́рымся
2-я ас. закупо́рышся закупо́рыцеся
3-я ас. закупо́рыцца закупо́рацца
Прошлы час
м. закупо́рыўся закупо́рыліся
ж. закупо́рылася
н. закупо́рылася
Загадны лад
2-я ас. закупо́рся закупо́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час закупо́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закупо́рыцца сов., в разн. знач. заку́пориться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закупо́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Шчыльна заткнуцца, закрыцца. Бутэлька закупорылася. Вена закупорылася. // перан. Разм. Зачыніцца ў памяшканні, адасобіцца ад усяго навакольнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заку́пориться

1. (заткнуться) заткну́цца; закаркава́цца; зашпунтава́цца;

2. мед. закупо́рыцца;

3. перен. закупо́рыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закаркава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак.

Заткнуцца, закупорыцца.

Бутэлька добра закаркавалася.

|| незак. закарко́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закаркава́цца, ‑куецца; зак.

Заткнуцца, закупорыцца. Бутэлька добра закаркавалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закупо́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закупорыцца.

2. Зал. да закупорваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захра́снуць, -ну, -неш, -не; захра́с, -сла; -ні; зак. (разм.).

1. Забіцца, закупорыцца чым-н.

Ракавіна захрасла.

2. Засесці дзе-н., у чым-н.

Костка захрасла ў горле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закупо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закупорваць — закупорыць і стан паводле знач. дзеясл. закупорвацца — закупорыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)