закрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Правесці рысу па тэксце, малюнку, каб зрабіць іх несапраўднымі.

З. напісанае.

З. чые-н. старыя заслугі (перан.).

|| незак. закрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрэ́сліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закрэ́слю закрэ́слім
2-я ас. закрэ́сліш закрэ́сліце
3-я ас. закрэ́сліць закрэ́сляць
Прошлы час
м. закрэ́сліў закрэ́слілі
ж. закрэ́сліла
н. закрэ́сліла
Загадны лад
2-я ас. закрэ́слі закрэ́сліце
Дзеепрыслоўе
прош. час закрэ́сліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закрэ́сліць сов. зачеркну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зняць, зрабіць несапраўдным што‑н. напісанае, намалёванае, правёўшы па ім адну або некалькі рыс; закасаваць. [Іван Пятровіч] перачытаў напісанае, закрэсліў апошні няўдалы абзац. Васілевіч. // перан. Перастаць надаваць чаму‑н. значэнне, браць пад увагу; адкінуць. Не закрэсліць жыцця, што было. Куляшоў. Пашкевічус хацеў закрэсліць тое, як раней ставіўся да Алеся. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што (разм.).

1. Закрэсліць зусім, цалкам.

П. старонку рукапісу.

2. Закасаваць, закрэсліць усё, многае.

|| незак. перакасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перечеркну́ть сов. перакрэ́сліць, закрэ́сліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазакрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закрэсліць усё, многае.

П. неадпаведныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрэ́мзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Закрэсліць напісанае мноствам ліній.

З. цэлыя старонкі рукапісу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Закрэсліць у многіх месцах; у беспарадку пакрэсліць.

С. увесь артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закрэсліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)