закра́іна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. закра́іна закра́іны
Р. закра́іны закра́ін
Д. закра́іне закра́інам
В. закра́іну закра́іны
Т. закра́інай
закра́інаю
закра́інамі
М. закра́іне закра́інах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

закра́іна ж., разг. (кромка) закра́ина, закра́й м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закра́іна, ‑ы, ж.

1. Разм. Край чаго‑н. Навокал жа браня, вострыя вуглы ды няроўныя закраіны. «Маладосць». // Спец. Выступаючы кант чаго‑н. Закраіна гільзы.

2. Паласа талай вады паміж берагам і краем лёду. [На прыбярэжнай паласе] ўтвараюцца першыя закраіны, у той час як на сярэдзіне ракі або возера лёд яшчэ моцны і надзейны. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закра́ина ж. закра́іна, -ны ж.; закра́ек, -ра́йка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закра́ек, ‑крайка, м.

Разм. Тое, што і закраіна (у 1 знач.). Да.. вушэй данесліся характэрныя ўсплёскі вады, што білася ў высокія закрайкі парома. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)