закра́сціся, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак.

1. Пранікнуць куды-н. крадком, употай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Непрыметна з’явіцца, узнікнуць.

Закралася падазронасць.

|| незак. закрада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і закра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закра́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закра́дуся закра́дземся
2-я ас. закра́дзешся закра́дзецеся
3-я ас. закра́дзецца закра́дуцца
Прошлы час
м. закра́ўся закра́ліся
ж. закра́лася
н. закра́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час закра́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закра́сціся сов. закра́сться;

сумне́нне ~ра́лася ў душу́ — сомне́ние закра́лось в ду́шу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. закраўся, ‑лася; зак.

1. Непрыкметна, крадком пранікнуць куды‑н. Злодзей закраўся ў дом.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Непрыкметна, мімаволі ўзнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях). Смутная здагадка закралася Любе ў сэрца. Васілевіч. — Прывыкнеш, Колька! — спрабаваў супакоіць таварыша Ігнась, але ў словах яго не было шчырасці: сум па дому закраўся і ў яго душу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закрада́цца і закра́двацца гл. закрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрада́цца несов. закра́дываться; см. закра́сціся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закрада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да закрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закра́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да закрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закра́сться сов. закра́сціся;

закра́лось сомне́ние закра́лася сумне́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укра́сціся, украдзецца; пр. украўся, укралася; зак.

1. Папасці, пранікнуць з-за недагляду. У тэкст укралася памылка.

2. Непрыкметна ўвайсці, пранікнуць куды‑н.; пракрасціся. Здаецца, і непрыкметна прашмыгнулі партызаны вішнякамі ў вёску, бясшумна ўкраліся на двор.., але іх прыход .. не застаўся незаўважаным. Кухараў. // перан. Непрыкметна, міжвольна пранікнуць, з’явіцца; закрасціся (пра пачуцці, думкі). Украўся ў душу страх. □ У мой дзіцячы маленькі свет укралася першая зайздрасць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)