закляпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Распляскаць канец заклёпкі, шпяня і пад., змацоўваючы імі што-н.

З. болт.

|| незак. заклёпваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заклёпванне, -я, н. і заклёпка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. заклёпачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закляпа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закляпа́ю
закляплю́
закляпа́ем
закле́плем
2-я ас. закляпа́еш
закле́плеш
закляпа́еце
закле́плеце
3-я ас. закляпа́е
закле́пле
закляпа́юць
закле́плюць
Прошлы час
м. закляпа́ў закляпа́лі
ж. закляпа́ла
н. закляпа́ла
Загадны лад
2-я ас. закляпа́й
закляплі́
закляпа́йце
закляплі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час закляпа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закляпа́ць сов. заклепа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; заг. закляпай; зак., што.

Распляскаць канец заклёпкі, шпяня і пад., змацоўваючы імі што‑н., закрываючы якую‑н. шчыліну, дзірку. [Антон] прывычным жэстам схапіў дзве часткі, што разышліся, сціснуў іх з усёй сілы, закляпаў сцёртую трубку. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклёпванне гл. закляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заклёпваць гл. закляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заклёпачны гл. заклёпка, закляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заклепа́ть сов. закляпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Закляпаць, накляпаць яшчэ раз, іначай.

2. Закляпаць, накляпаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закляпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)