заквітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Пачаць квітнець.

Заквітнелі сады ў Панямонні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заквітне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заквітне́ю заквітне́ем
2-я ас. заквітне́еш заквітне́еце
3-я ас. заквітне́е заквітне́юць
Прошлы час
м. заквітне́ў заквітне́лі
ж. заквітне́ла
н. заквітне́ла
Загадны лад
2-я ас. заквітне́й заквітне́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заквітне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заквітне́ць сов., поэт. (покрыться цветами) зацвести́, расцвести́;

~не́лі прале́скі — зацвели́ (расцвели́) проле́ски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пачаць квітнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацвести́ сов. зацвісці́, мног. пазацвіта́ць; (о хлебах) закрасава́ць; (преимущественно в перен. знач.) заквітне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)