закасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

Закрэсліць, выкрасліць.

З. радок у вершы.

З. каго-н. у спісе.

|| незак. закасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закасава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закасу́ю закасу́ем
2-я ас. закасу́еш закасу́еце
3-я ас. закасу́е закасу́юць
Прошлы час
м. закасава́ў закасава́лі
ж. закасава́ла
н. закасава́ла
Загадны лад
2-я ас. закасу́й закасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час закасава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закасава́ць сов. зачеркну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Закрэсліць, выкрасліць. Закасаваць радок у вершы.

2. перан. Адціснуць на задні план, зацьміць. Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закасаваць усё, многае.

П. недарэчы напісанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што (разм.).

1. Закрэсліць зусім, цалкам.

П. старонку рукапісу.

2. Закасаваць, закрэсліць усё, многае.

|| незак. перакасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закасо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закасоўваць — закасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закасаваць усё, многае. Пазакасоўваць напісанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)