закапы́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што (разм.).

Скрывіць, надзьмуць (губы), выражаючы крыўду, незадаволенасць і пад.

З. губы.

|| незак. закапы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закапы́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закапы́лю закапы́лім
2-я ас. закапы́ліш закапы́ліце
3-я ас. закапы́ліць закапы́ляць
Прошлы час
м. закапы́ліў закапы́лілі
ж. закапы́ліла
н. закапы́ліла
Загадны лад
2-я ас. закапы́ль закапы́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час закапы́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закапы́ліць сов., прост. наду́ть;

з. гу́бы — наду́ть гу́бы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Скрывіць, надзьмуць (губы), выражаючы гнеў, незадаволенасць і пад. Сарока закапыліла губы, пакрыўджаная, злосная. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закапы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закапыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закапы́лены прост. наду́тый; см. закапы́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)