зака́паць², -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць ка́паць.

Закапаў дождж.

Закапалі слёзы з вачэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

З. скарб.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць.

З. яму.

|| незак. зако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́паць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Запэцкаць каплямі, абкапаць.

З. сурвэтку чарнілам.

2. што. Ка́паючы, увесці куды-н. (разм.).

З. лякарства ў нос.

|| незак. зака́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зака́паю зака́паем
2-я ас. зака́паеш зака́паеце
3-я ас. зака́пае зака́паюць
Прошлы час
м. зака́паў зака́палі
ж. зака́пала
н. зака́пала
Загадны лад
2-я ас. зака́пай зака́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зака́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

закапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закапа́ю закапа́ем
2-я ас. закапа́еш закапа́еце
3-я ас. закапа́е закапа́юць
Прошлы час
м. закапа́ў закапа́лі
ж. закапа́ла
н. закапа́ла
Загадны лад
2-я ас. закапа́й закапа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час закапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

закапа́ць сов.

1. (засыпать, завалить) зары́ть, закопа́ть;

2. перен., разг. упря́тать; запря́тать;

з. та́лент у зямлю́ — зары́ть тала́нт в зе́млю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зака́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Запэцкаць каплямі чаго‑н.; абкапаць. Закапаць сукенку чарнілам.

2. Ка́паючы, увесці куды‑н. (лякарства). Ідучы на работу, мама загадала мне: — Вова, у дванаццаць гадзін закапаеш Наташы вочы. Васілевіч.

зака́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць капаць.

закапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

1. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць, закідаць чым‑н. зверху. Асноўную сваю маёмасць перад ад’ездам у лес закапалі ў зямлю. Залескі. — А дзе ж вы падзелі грошы? — Закапалі, бацюшка, у стайні, каля другога стойла. Якімовіч.

2. перан. Разм. Паклёпамі, даносамі падвесці пад абвінавачванне. — Ах, паслугач панскі, глядзі ты — чалавека хацеў закапаць... Але вось сам няхай цяпер гэтага хлеба паспытае. Чарот.

3. Засыпаць, зараўнаваць што‑н. Закапаць яму. Закапаць роў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́пваць гл. закапа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́пать сов.

1. (начать капать) зака́паць;

2. (ввести капли) зака́паць, мног. пазака́пваць;

3. (забрызгать каплями) зака́паць, мног. пазака́пваць;

зака́пать ска́терть зака́паць абру́с;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закопа́ть сов. закапа́ць, мног. пазако́пваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)