зазімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; зак.

Застацца зімаваць дзе-н.

З. на поўначы.

Зазімавала някошаная сенажаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазімава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зазіму́ю зазіму́ем
2-я ас. зазіму́еш зазіму́еце
3-я ас. зазіму́е зазіму́юць
Прошлы час
м. зазімава́ў зазімава́лі
ж. зазімава́ла
н. зазімава́ла
Загадны лад
2-я ас. зазіму́й зазіму́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зазімава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зазімава́ць сов. зазимова́ть;

экспеды́цыя ~ва́ла на Но́вай Зямлі́ — экспеди́ция зазимова́ла на Но́вой Земле́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

Застацца дзе‑н. на зіму. Некаторага году адбіўся быў ад сваёй чарады малады бусел, не ведаў, куды ляцець, і зазімаваў адзін на мёрзлых паплавах. Чорны. Моладзь у двор не пайшла працаваць, І зазімавала на панскіх палетках Пшаніца, згніла сенажаць. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазимова́ть сов. зазімава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)