зазява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Загледзецца па баках і не ўбачыць чаго-н. іншага.

З. на вітрыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазява́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зазява́юся зазява́емся
2-я ас. зазява́ешся зазява́ецеся
3-я ас. зазява́ецца зазява́юцца
Прошлы час
м. зазява́ўся зазява́ліся
ж. зазява́лася
н. зазява́лася
Загадны лад
2-я ас. зазява́йся зазява́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зазява́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зазява́цца сов., разг. зазева́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Задумаўшыся, загледзеўшыся на каго‑, што‑н., аказацца няўважлівым, рассеяным. Месца тут было самае што ні ёсць дзікае — былая сядзіба, закіданая розным ламаччам. Толькі зазявайся — адразу ці ногі пал[оміш], Ці нос разаб’еш. Ваданосаў. Арсень зазяваўся і не паспеў запрасіць [на танец] тую, што ўпадабаў, Яраславу. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазева́ться сов., разг. зазява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раззева́ться сов.

1. разг. распазяха́цца;

2. перен. (засмотреться на что-л.) прост. зазява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)