зазубры́ць гл. зубрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазубры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зазубру́ зазу́брым
2-я ас. зазу́брыш зазу́брыце
3-я ас. зазу́брыць зазу́браць
Прошлы час
м. зазубры́ў зазубры́лі
ж. зазубры́ла
н. зазубры́ла
Загадны лад
2-я ас. зазубры́ зазубры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зазубры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зазубры́ць сов. зазубри́ть; задолби́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазубры́ць, ‑зубру, ‑зубрыш, ‑зубрыць; зак., што.

Разм. Завучыць, вывучыць што‑н., не разумеючы сэнсу. Зазубрыць урок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубры́ць, зубру́, зу́брыш, зу́брыць; незак., што (разм.).

Завучваць механічна, не ўнікаючы ў сэнс.

З. верш.

|| зак. вы́зубрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і зазубры́ць, -зубру́, -зу́брыш, -зу́брыць; -зу́браны.

|| наз. зубрэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазу́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зазубрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазу́брыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазубрываць — зазубрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазубри́тьII сов. (урок) разг. зазубры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазу́браны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зазубрыць.

2. у знач. прым. Механічна завучаны, неасэнсаваны. Зазубраны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задолби́ть сов.

1. задзяўбці́;

2. (затвердить, выучить) разг. зазубры́ць;

задолби́ть себе́ удзяўбці́ (убі́ць) сабе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)