зазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць; зак.

Пачаць званіць.

Зазванілі званы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазвані́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зазваню́ зазво́нім
2-я ас. зазво́ніш зазво́ніце
3-я ас. зазво́ніць зазво́няць
Прошлы час
м. зазвані́ў зазвані́лі
ж. зазвані́ла
н. зазвані́ла
Загадны лад
2-я ас. зазвані́ зазвані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зазвані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зазвані́ць сов. зазвони́ть; затрезво́нить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак.

Пачаць званіць. // Азвацца звонам; празваніць. Гадзіннік зазваніў, і танцоры спынілі танец. Чорны. / у перан. ужыв. Год таму назад прыйшоў .. [М. Танк] у беларускую літаратуру .. і зазваніў сваімі вершамі на старонках беларускіх выданняў. Шырма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазвони́ть сов. зазвані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрезво́нить сов.

1. зазвані́ць;

2. перен., разг. пусці́ць пагало́ску, забалбата́ць, зазвані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)