зажы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

1. Пражыць даўжэй звычайнага, меркаванага.

З. на дачы.

З. на белым свеце.

2. Пачаць жыць заможна, абжыцца.

|| незак. зажыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зажыву́ся зажывё́мся
2-я ас. зажыве́шся зажывяце́ся
3-я ас. зажыве́цца зажыву́цца
Прошлы час
м. зажы́ўся зажылі́ся
ж. зажыла́ся
н. зажыло́ся
Загадны лад
2-я ас. зажыві́ся зажыві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зажы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зажы́цца сов., разг.

1. зажи́ться;

з. на бе́лым све́це — зажи́ться на бе́лом све́те;

з. ў гасця́х — зажи́ться в гостя́х;

2. (стать богатым) разбогате́ть; разжи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зажы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; пр. зажыўся, ‑жылася, ‑лося; зак.

Разм.

1. Пражыць больш звычайнага, надта доўга. Зажыцца на белым свеце.

2. Пачаць жыць заможна; абжыцца. — Я сваім гарбом зажыўся.. — Доўга кляўся і бажыўся Панскі солтыс, хітры ліс. Броўка. — Дык жа бывае і так, што хату людзі прадаюць, каб цяжкі час перажыць, а пасля, калі зажывуцца, яшчэ лепшую зробяць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажи́ться сов., разг. зажы́цца;

зажи́ться на бе́лом све́те зажы́цца на бе́лым све́це.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зажыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зажыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажыва́цца несов., разг. зажива́ться; см. зажы́цца1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбагацець, забагацець, пабагацець, узбагацець, абагаціцца; нажыцца, абжыцца, разжыцца, зажыцца, паднажыцца, азалаціцца, абрасці (разм.) □ набіць кішэні, пагрэць рукі, стаць на ногі, выбіцца ў людзі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)