за́гсаўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. за́гсаўскі за́гсаўская за́гсаўскае за́гсаўскія
Р. за́гсаўскага за́гсаўскай
за́гсаўскае
за́гсаўскага за́гсаўскіх
Д. за́гсаўскаму за́гсаўскай за́гсаўскаму за́гсаўскім
В. за́гсаўскі (неадуш.)
за́гсаўскага (адуш.)
за́гсаўскую за́гсаўскае за́гсаўскія (неадуш.)
за́гсаўскіх (адуш.)
Т. за́гсаўскім за́гсаўскай
за́гсаўскаю
за́гсаўскім за́гсаўскімі
М. за́гсаўскім за́гсаўскай за́гсаўскім за́гсаўскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́гсаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да загса, належыць яму. Загсаўскі работнік. □ У гэтыя дні Зыбін, нарэшце, па ўсіх загсаўскіх законах ажаніўся з Жэняй. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: аддзел запісаў актаў грамадзянскага стану.

Зарэгістравацца ў загсе (пажаніцца).

|| прым. за́гсаўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)