загрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак., каму (разм.).

Моцна ўдарыць, агрэць.

З. па шыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загрэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загрэ́ю загрэ́ем
2-я ас. загрэ́еш загрэ́еце
3-я ас. загрэ́е загрэ́юць
Прошлы час
м. загрэ́ў загрэ́лі
ж. загрэ́ла
н. загрэ́ла
Загадны лад
2-я ас. загрэ́й загрэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час загрэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

загрэ́ць сов., прост., груб. огре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак., каму.

Разм. Моцна ўдарыць; агрэць. Загрэць па шыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огре́ть сов. (ударить) разг. агрэ́ць, загрэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выцяць, вытнуць, ударыць, стукнуць / чым-небудзь лёгкім: пляснуць, сцебануць, сцёбнуць, хвастануць, хвасянуць, хвоснуць, ляснуць / нагою (пра капытных жывёл): убрыкнуць; спляжыць, апляжыць, грукнуць, бэцнуць, бацнуць, трахнуць, гакнуць, гахнуць, ахнуць, трэснуць, дзеўбануць, заехаць, з'ехаць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, загрэць, угрэць, жарнуць, смальнуць, засмаліць, тузануць, улупіць, лупянуць, свіснуць (разм.) / чым-небудзь цяжкім: сунуць, садануць, гваздануць, гвазнуць, звездануць, джвугнуць (разм.) / чым-небудзь лёгкім: пацягнуць, перацягнуць, паласнуць, шлёгнуць, шлёпнуць, шлягануць, сперазаць, аперазаць, шмаргануць, хлестануць, хлыснуць, джгануць (разм.) / па твары: аплявушыць (разм.); грунуць, збабоўчыць, кашкануць (абл.); даць, пачаставаць, секануць, пекануць (перан.) □ заляпіць аплявуху

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)