загну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загну́ загнё́м
2-я ас. загне́ш загняце́
3-я ас. загне́ загну́ць
Прошлы час
м. загну́ў загну́лі
ж. загну́ла
н. загну́ла
Загадны лад
2-я ас. загні́ загні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час загну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец, край чаго-н.

З. канцы дроту.

З. палец.

2. Ідучы, завярнуць убок (разм.).

З. за вугал.

3. перан., што і без дап. Сказаць (што-н. рэзкае, грубае, недарэчнае; разм.).

З. слоўца.

Вы тут, мусіць, крышку загнулі (перабольшылі, сказалі няпраўду).

|| незак. загіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і загіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загну́ць сов.

1. загну́ть, (загибая, приподнять — ещё) заверну́ть;

з. цвік — загну́ть гвоздь;

2. перен., разг. загну́ть;

бач куды́ ён ~ну́ў — ишь куда́ он загну́л;

з. кі́цуобл. загну́ть сала́зки;

з. цану́ — заломи́ть це́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец або край чаго‑н. Загнуць канцы дроту. □ Адна палова .. [шыльды] прыбіта над брамай, а другую палову хтосьці адарваў і загнуў — заламаў. Галавач. // Зрабіць што‑н., надаўшы выгнутую форму. Загнуць дугу. Загнуць палазы.

2. Разм. Ідучы, завярнуць убок. — Куды ж вы ішлі? — У сяло Сілічы. Пераглянуліся людзі. — Загнулі нічога! Гак не маленькі. Кіламетраў дзесяць лічы. Куляшоў.

3. перан.; што і без дап. Разм. Сказаць што‑н. непраўдападобнае, непрыймальнае, недарэчнае. — Антось Данілавіч, — звярнуўся .. [камісар] з прастадушнай сялянскай усмешкай да дзеда, — а пра Антонія Пячэрскага вы нам, здаецца, загнулі. Брыль. // Сказаць грубасць; вылаяцца. — Глядзіць на мяне барадач з-пад свайго кацялка і, здаецца, вось-вось загне: «пайшоў вон!». Брыль. Зашапталіся паціху... Хтосьці лаянку загнуў. Броўка.

4. перан. Адхіліцца ад правільнай лініі ў якой‑н. дзейнасці, справе; перастарацца. [Карызна] бачыў, што Пацяроб лішне загнуў, што ягоныя крыкі, пагрозы толькі адштурхваюць людзей, узнімаюць агульнае незадаволенне. Зарэцкі.

•••

Загнуць цану — надта дорага запрасіць за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загіба́ць гл. загнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загіна́ць гл. загнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Загнуць усё, многае.

П. цвікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загну́ты за́гнутый, завёрнутый; см. загну́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загну́ть сов., прям., перен. загну́ць, мног. пазагіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)