загатава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і каго.

Давесці да кіпення, закіпяціць.

З. ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загатава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і чаго (разм.).

Стварыць запас чаго-н., нарыхтаваць.

З. дроў на зіму.

|| незак. загато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загатава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загату́ю загату́ем
2-я ас. загату́еш загату́еце
3-я ас. загату́е загату́юць
Прошлы час
м. загатава́ў загатава́лі
ж. загатава́ла
н. загатава́ла
Загадны лад
2-я ас. загату́й загату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час загатава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загатава́ць сов., разг.

1. загото́вить;

з. корм для жывёлы — загото́вить корм для скоти́ны;

2. (воду) вскипяти́ть;

з. ча́ю — вскипяти́ть ча́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загатава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

Разм.

1. Стварыць запас чаго‑н.; нарыхтаваць. Загатаваць дроў на зіму. □ Вось, каб не галадаваць, Трэ’ табе загатаваць за ўраджай запасы збожжа. Крапіва.

2. Зрабіць, падрыхтаваць. — Я прыйшоў сюды, дык не ўмеў нават як след раствор загатаваць. Кулакоўскі.

загатава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

Давесці да кіпення; закіпяціць. Загатаваць ваду. Загатаваць чаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загатаваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загато́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. загатаваць¹.

2. мн. -і, -то́вак. Паўпрадукт у розных галінах вытворчасці, які патрабуе далейшай апрацоўкі.

|| прым. загато́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загато́ўваць несов., разг. загота́вливать, заготовля́ть; см. загатава́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загатава́ны разг.

1. загото́вленный;

2. вскипячённый;

1, 2 см. загатава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вскипяти́ть сов. закіпяці́ць; (о воде — ещё) загатава́ць; (о молоке — ещё) спа́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)