зага́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зага́та зага́ты
Р. зага́ты зага́т
Д. зага́це зага́там
В. зага́ту зага́ты
Т. зага́тай
зага́таю
зага́тамі
М. зага́це зага́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зага́та ж., обл. запру́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зага́та, ‑ы, М ‑гаце, ж.

Абл. Гаць, запруда. Радасна білася сэрца ад таго, што знайшоўся зусім магчымы ратунак. Раскапаць у многіх месцах раўчук уздоўж участка, зрабіць на ім загаты... Сабраную такім чынам ваду пусціць .. на лянок. Кулакоўскі. Вялікія, моцныя зубы бабра.. заядла і ўпарта скобляць альховы камель, пакуль не ляжа на ваду яшчэ адна зялёная загата. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаціна, грэбля, гаць; загата (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)