загарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.

Набыць загар.

З. на сонцы.

|| незак. загара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і зага́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загарэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загару́ загары́м
2-я ас. загары́ш загарыце́
3-я ас. загары́ць загара́ць
Прошлы час
м. загарэ́ў загарэ́лі
ж. загарэ́ла
н. загарэ́ла
Загадны лад
2-я ас. загары́ загары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час загарэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загарэ́ць сов. загоре́ть;

з. на со́нцы — загоре́ть на со́лнце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пацямнець, стаць смуглым пад уздзеяннем сонечнага прамення. [Валодзя] загарэў, як асмалак. Якшовіч. Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загоре́ть сов. загарэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подзагоре́ть несов. (тро́хі) загарэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і зага́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. загарэць.

2. перан. Бяздзейнічаць, рабіць вымушаны адпачынак у рабочы час (разм., жарт.).

Насення не падвезлі, сеяльшчыкі загараюць на полі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збрусне́ць

‘пачырванець, загарэць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збрусне́ю збрусне́ем
2-я ас. збрусне́еш збрусне́еце
3-я ас. збрусне́е збрусне́юць
Прошлы час
м. збрусне́ў збрусне́лі
ж. збрусне́ла
н. збрусне́ла
Загадны лад
2-я ас. збрусне́й збрусне́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час збрусне́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смугля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць смуглявага. Смуглявасць скуры. □ Госці паспелі ўжо загарэць у сябе на поўдні, смуглявасць іх твараў асабліва падкрэслівалася белымі майкамі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загара́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. загараць — загарэць. Загаранне на сонцы.

загара́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. загарацца — загарэцца. Тэмпература загарання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)