загарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., каго-што.

Зрабіць агароджу, плот, абнесці якой-н. перашкодай.

З. плот.

З. уваход.

З. сабой каго-н.

|| незак. загаро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. загарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; незак. загаро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загарадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загараджу́ загаро́дзім
2-я ас. загаро́дзіш загаро́дзіце
3-я ас. загаро́дзіць загаро́дзяць
Прошлы час
м. загарадзі́ў загарадзі́лі
ж. загарадзі́ла
н. загарадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. загарадзі́ загарадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час загарадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загарадзі́ць сов.

1. в разн. знач. загороди́ть; (закрыть собой — ещё) заслони́ть; (отделить от окружающего — ещё) огради́ть; (создать преграду — ещё) загради́ть, прегради́ть;

двор ~дзі́лі высо́кім пло́там — двор загороди́ли высо́ким забо́ром;

з. сабо́ю святло́ — загороди́ть (заслони́ть) собо́й свет;

зава́л ~дзі́ў нам даро́гу — зава́л прегради́л нам доро́гу;

машы́на ~дзі́ла — шлях маши́на загороди́ла (загради́ла) путь;

з. каго́е́будзь сваі́мі грудзьмі́ — загороди́ть (заслони́ть) кого́-л. свое́й гру́дью;

2. разг. (цену) заломи́ть;

з. даро́гу — прегради́ть путь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць агароджу, плот; абвесці што‑н. агароджай, плотам. Людзі падышлі да таго месца, дзе трэба было загарадзіць плот. Ермаловіч. Гаспадар прайшоўся па двары, новы плот загарадзіў. Васілевіч.

2. Зрабіць перашкоду для каго‑, чаго‑н., перагарадзіць шлях, праход. Загарадзіць уваход. □ Серж грозна падбег да Насці і загарадзіў ёй дарогу. Чорны. Паравоз .. зашыпеў, абяссілены, загарадзіў чыгуначны шлях. Лынькоў. // Засланіць, закрыць кім‑, чым‑н. ад каго‑, чаго‑н. Таццяна загарадзіла сабою Севу ад мужа, абняла за плечы і пасадзіла на канапу. Карпаў.

3. Разм. Запрасіць высокую цану. Маці хадзіла да пана, упрошвала, але пан загарадзіў дзесяць злотых за патраву. Якімовіч. Тавар не вельмі што цікавы. А Крамнік хваліць: — Добрае наўздзіў! — Пасля й цану ж загарадзіў! Крапіва.

•••

Загарадзіць свет (дарогу) каму — аказацца, стаць перашкодай для каго‑, чаго‑н. Куды ні кінься, усё ў панскія рукі пападзеш. Свет яны ўвесь загарадзілі, а за простага чалавека ніхто не заступіцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаро́джвацца гл. загарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаро́джваць гл. загарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загради́ть сов. загарадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазагаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Загарадзіць усё, многае.

П. сады тынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад загарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаро́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. загароджваць — загарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)