за́гарад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́гарад за́гарады
Р. за́гарада за́гарадаў
Д. за́гараду за́гарадам
В. за́гарад за́гарады
Т. за́гарадам за́гарадамі
М. за́гарадзе за́гарадах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́гарад м., см. за́гарада

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́гарада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж. і за́гарад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Агароджа з жэрдак, колля і пад. Андрэй увайшоў у хлеў і прыпёрся плячамі да загарады. Крапіва.

2. Агароджанае месца для жывёлы; стойла. Там жа [у лесе] у загарадах стаяць каровы, свінні — падалей ад вайны. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гарада

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́гарада за́гарады
Р. за́гарады за́гарад
Д. за́гарадзе за́гарадам
В. за́гараду за́гарады
Т. за́гарадай
за́гарадаю
за́гарадамі
М. за́гарадзе за́гарадах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

агароджа, агарожа, загарад, загарадзь, загарадка, загародка, загарода, загарада, згарода, абгародка, плот, паркан, тын, частакол / мураваная: мур / плеценая: пляцень, плетнік / з жэрдак: жардзянік / з дошчачак: штыкетнік / з расліннасці: жываплот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)