завіхры́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. завіхры́ць завіхра́ць
Прошлы час
м. завіхры́ў завіхры́лі
ж. завіхры́ла
н. завіхры́ла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

завіхры́ць сов. зави́хрить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завіхры́ць 1, ‑рыць; зак.

1. што. Закружыць, узняць віхрам. Вецер завіхрыў пясок. / у безас. ужыв. Завіхрыла снег на полі.

2. перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). У грудзях завіхрыла разгарачанае пачуццё. Гартны.

завіхры́ць 2, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падняць віхор, пасмы. Завіхрыць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завихри́ть сов. завіхры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завіху́рыць, ‑рыць; зак.

Разм. Тое, што і завіхрыць ​1. Зусім нечакана сыпануў снег, дробны, калючы, і яго закруціла, завіхурыла і пазнала ветрам. Сачанка. Зазвінелі ў сельскім клубе песні, завіхурылі на сцэне беларускія танцы. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)