заві́снуць гл. віснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заві́снуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заві́сну заві́снем
2-я ас. заві́снеш заві́снеце
3-я ас. заві́сне заві́снуць
Прошлы час
м. заві́с
заві́снуў
заві́слі
заві́снулі
ж. заві́сла
заві́снула
н. заві́сла
заві́снула
Загадны лад
2-я ас. заві́сні заві́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час заві́сшы
заві́снуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заві́снуць сов. (зацепившись за что-л., остаться висеть) пови́снуть; зави́снуть;

спілава́нае дрэ́ва ~сла — спи́ленное де́рево пови́сло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завіс, ‑ла; зак.

Зачапіўшыся за што‑н., застацца вісець; павіснуць. Пачаў тут волат-дуб трашчаць, пасля скаціўся ён уніз і на ялінках там завіс. Дубоўка. Лахінскі.. завіс на плоце і вісеў так, перавесіўшыся галавою на Газавы завулак. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́снуць, -ну, -неш, -не; віс, -сла і віснуў, -нула; -ні; незак.

1. Апускацца ўніз, прымаючы вісячае становішча, звісаць.

Валасы віснуць на лоб.

Туман вісне (перан.) над балотам.

2. перан., на кім, таксама віснуць на шыі ў каго. Ліпнуць да каго-н. (разм.).

Дзеці так і віснуць на ім.

|| зак. паві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні і заві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завіснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіса́ць несов. (зацепившись за что-л., оставаться висеть) повиса́ть; зависа́ть; см. заві́снуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́сіцца сов.

1. закры́ться, задёрнуться; (шторой) зашто́риться; (занавеской) занаве́ситься;

з. фіра́нкай — закры́ться занаве́ской, занаве́ситься;

2. см. заві́снуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́сці сов.

1. в разн. знач. засе́сть;

з. за пра́ўку ру́капісу — засе́сть за пра́вку ру́кописи;

батальён засе́ў у крэ́пасці — батальо́н засе́л в кре́пости;

ва ўстано́ве засе́лі бюракра́ты — в учрежде́нии засе́ли бюрокра́ты;

з. на ўсё жыццё ў ро́днай вёсцы — засе́сть на всю жизнь в родно́й дере́вне;

засе́ла ду́мка ў галаве́ — засе́ла мысль в голове́;

2. засе́сть, застря́ть; завя́знуть;

ку́ля засе́ла ў сцяне́ — пу́ля засе́ла (застря́ла) в стене́;

машы́на засе́ла ў гразі́ — маши́на завя́зла в грязи́;

3. см. заві́снуць;

з. ў го́рле — застря́ть в го́рле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)