завіду́шчы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. завіду́шчы завіду́шчая завіду́шчае завіду́шчыя
Р. завіду́шчага завіду́шчай
завіду́шчае
завіду́шчага завіду́шчых
Д. завіду́шчаму завіду́шчай завіду́шчаму завіду́шчым
В. завіду́шчы (неадуш.)
завіду́шчага (адуш.)
завіду́шчую завіду́шчае завіду́шчыя (неадуш.)
завіду́шчых (адуш.)
Т. завіду́шчым завіду́шчай
завіду́шчаю
завіду́шчым завіду́шчымі
М. завіду́шчым завіду́шчай завіду́шчым завіду́шчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

завіду́шчы, см. зайздро́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завіду́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зайздросна прагны. У папа вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Надарвацца, падарвацца. — Той жа завідушчы, Ахрэм, у дровы ездзіў. Дык такі воз наваліў .., а конь гарачы, то знатужыўся. Вока стала кр[оўю] налівацца. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зайздросны, завідушчы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Заві́даваць ’зайздросціць’ (Сл. паўн.-зах.), за́відкі, заві́дна (ТСБМ), завіду́шчы, заві́днік (Нас.). Рус. зави́довать, укр. зави́дувати, н.-луж. zawidowaś, макед. завидува ’зайздросціць’; параўн. польск. zawidzieć, чэш. záviděti, славац. závidiet, в.-луж. zawidźeć, славен. zavídeti, серб.-харв. за́видети, балг. завѝждам, завидя, макед. завиди ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. (у Скарыны) завидѣти ’зайздросціць’. Верагодна, прасл. zaviděti: za + viděti, адкуль бязафіксны наз. zavida. Паводле Шанскага (ЭИРЯ, 2, 130–132), ад завида і ўтворана завидовать, якое фіксуецца з 1675 г. Бел. дыял. дзеяслоў можа быць запазычаны з рус., але магчыма і ўласнае развіццё, на што ўказваюць іншыя прыведзеныя формы: завідкі, мн. л. формы з суф. ‑к‑а ад ст.-рус. завида, якое дало прыметнік завідны (Сл. паўн.-зах.), адкуль заві́дна, заві́днік, а таксама заві́длівы (Сл. паўн.-зах.). Форма завидѣти і падобныя тлумачацца ў Фасмера (2, 72), БЕР (1, 575), Скока (3, 567) з видѣти: іначай Махэк₂ (711–712), які бачыць тут кантамінацыю былога кораня *veid‑ (гл. від1) і *neid‑ (параўн. ням. neiden ’зайздросціць’), што пацвярджаецца недастаткова. Побач з тлумачэннем формы завидовать Шанскім (2, З, 17) магчымы і вывад яе з завидывать як мнагакратнай (параўн. видетьвидывать) ці імперфектыўнай (параўн. зачитатьзачитывать, гл. Вінаградаў, Русский язык, 1947, 502). Трэба ўлічваць пры гэтым замацаванне завидеть у значэнні ’ўбачыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)