за́відна, прысл.

Пакуль не сцямнела.

Выехаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́відна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
за́відна - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́відна нареч. за́светло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́відна, прысл.

Пакуль не сцямнела, да надыходу цемнаты. [Зося] ішла вельмі штука, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Чорны. Пракапчук шырыць крок, каб хоць завідна дабрацца да станцыі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завідна, повідну

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

за́светло нареч., разг. за́відна, за́светла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазні́цца, пазню́ся, по́знішся, по́зніцца; незак.

1. З’яўляцца пазней за вызначаны час.

П. на заняткі.

2. Выконваць што-н. пазней, чым трэба.

П. з сяўбой.

3. Затрымлівацца дзе-н.

Не пазніся, завідна прыходзь дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кура́ч, ‑а, м.

Абл. Дымар. — Ці адгуляліся завідна? — сустрэў сына.. на ганку бацька. Ён сядзеў на самай ніжняй прыступцы і ладзіў курач. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераднява́ць, ‑днюю, ‑днюеш, ‑днюе; зак.

Разм. Перачакаць, прабыць дзе‑н. дзень. [Саша:] — Нам перадняваць трэба. Знойдзецца надзейны прытулак? Новікаў. На пятыя суткі пераднявалі мы ў лесе і завідна ўвайшлі ў незнаёмую вёску. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́светла, прысл.

Завідна, да надыходу цемнаты. Трэба было спяшацца, каб засветла выбраць, дзе паставіць сакрэт. Быкаў. Як якога дня вяртаўся Алёшка дадому: бывала, што і засветла, а бывала, што і прыцемкам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)