завушні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.

Залатыя завушніцы.

|| памянш. завушні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завушні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. завушні́ца завушні́цы
Р. завушні́цы завушні́ц
Д. завушні́цы завушні́цам
В. завушні́цу завушні́цы
Т. завушні́цай
завушні́цаю
завушні́цамі
М. завушні́цы завушні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

завушні́ца ж. (украшение) серьга́, серёжка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завушні́ца, ‑ы, ж.

Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха. Па вуліцы бегае стараста Адам, тоўсты каржакаваты мужык з залатою завушніцаю ў правым вуху. Якімовіч. У кабінет Пятра Іванавіча, ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сярга́ (сірьга́) ’завушніца’, ’мочка (вуха)’ (Мат. Гом.), ’завушніца’, ’калодачка для млёна ў верхнім жарне’ (маг., віц., гом., ЛА, 4), сюды ж сярге́йчык ’гняздо для млёна ў жорнах’ (талач., ЛА, 4). Гл. сергі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́ргі, се́рьгі ‘завушніцы’ (Бяльк.), се́ргі, сяро́жкі ‘тс’ (ЛА, 4), ‘вушкі пад шыяй у свіней’ (ТС, Юрч. СНЛ). Ст.-бел. серьгазавушніца’ (1517 г.) з ст.-рус. серьга ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 115). Рус. серьга́завушніца’, ‘падвеска, хамуцік і да і. п.’, укр. се́ргазавушніца’, ‘кальцо, якое ўмацоўвае касу на касільне’. Ст.-рус. серьга з 1359 г. Запазычанне з ст.-чув. śürüɣ ‘пярсцёнак’, чув. śərə, śørə ‘тс’ (гл. Фасмер, 3, 611 з літ-рай) або чагат. isirɣa, ysyrɣa ‘вушныя падвескі’, караім., кыпч., казах., кірг. syrɣa ‘серга’ (Расянен, NM, 56, 52). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісюлька ’лядзяш’; ’упрыгожанне ў выглядзе невялікіх падвесак’ (КТС), рус. висулька, висюлька ’тс’, паўн. ’шкляная вісячая завушніца’. Утворана ад вісець (гл.) і суф. ‑ʼуль‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серьга́ ж.

1. (украшение) завушні́ца, -цы ж.;

2. техн. по́чапка, -кі ж.;

3. архит. цы́пель, -пля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Саргу́ч ’адростак у выглядзе прадаўгаватых валікаў у свінні пад падбародкам’ (Скарбы). Да серга (гл.). Параўн. рус. серга, серьгазавушніца; почапка’, таксама ’скурыстыя адросткі пад шыяй у свінні, казы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяро́жкі ’завушніцы, падвескі’ (Ян., Сакал.), сіро́жказавушніца’ (Сл. Брэс.), сяро́жка ’каташок’ (Мат. Гом.), ’пярсцёнак’ (?): “на ножки сапожки… на ручки серожки” (Доўн.-Зап., Пін., 132). Гл. сергі; у апошнім прыкладзе, магчыма, захавалася першаснае значэнне, параўн. ст.-чув. śürüɣ ’пярсцёнак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)