заво́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
заво́чны |
заво́чная |
заво́чнае |
заво́чныя |
| Р. |
заво́чнага |
заво́чнай заво́чнае |
заво́чнага |
заво́чных |
| Д. |
заво́чнаму |
заво́чнай |
заво́чнаму |
заво́чным |
| В. |
заво́чны (неадуш.) заво́чнага (адуш.) |
заво́чную |
заво́чнае |
заво́чныя (неадуш.) заво́чных (адуш.) |
| Т. |
заво́чным |
заво́чнай заво́чнаю |
заво́чным |
заво́чнымі |
| М. |
заво́чным |
заво́чнай |
заво́чным |
заво́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
заво́чны, -ая, -ае.
1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы.
Завочнае знаёмства.
2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый, шляхам самастойнага вывучэння прадметаў.
Завочнае аддзяленне педагагічнага ўніверсітэта.
Завочнае навучанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во́чна-заво́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
во́чна-заво́чны |
во́чна-заво́чная |
во́чна-заво́чнае |
во́чна-заво́чныя |
| Р. |
во́чна-заво́чнага |
во́чна-заво́чнай во́чна-заво́чнае |
во́чна-заво́чнага |
во́чна-заво́чных |
| Д. |
во́чна-заво́чнаму |
во́чна-заво́чнай |
во́чна-заво́чнаму |
во́чна-заво́чным |
| В. |
во́чна-заво́чны (неадуш.) во́чна-заво́чнага (адуш.) |
во́чна-заво́чную |
во́чна-заво́чнае |
во́чна-заво́чныя (неадуш.) во́чна-заво́чных (адуш.) |
| Т. |
во́чна-заво́чным |
во́чна-заво́чнай во́чна-заво́чнаю |
во́чна-заво́чным |
во́чна-заво́чнымі |
| М. |
во́чна-заво́чным |
во́чна-заво́чнай |
во́чна-заво́чным |
во́чна-заво́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
заво́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы. Завочнае знаёмства. Завочны суд.
2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый. Завочнае аддзяленне інстытута. Завочнае навучанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зао́чный заво́чны;
зао́чное обуче́ние заво́чнае навуча́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пераве́сціся¹, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; -вёўся, -вяла́ся, -ло́ся; -вядзіся; зак.
Перайсці на новую пасаду, на новае месца працы, вучобы і пад.
П. на завочнае аддзяленне.
|| незак. пераво́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).
1. каго-што ў што. Уштурхнуць, усунуць.
У. пальчаткі ў кішэню.
Яго сілай упхнулі ў кабінет.
2. перан., што. Прымусіць узяць, прыняць што-н.
У. няякасны тавар каму-н.
3. перан., каго. Паставіць на якую-н. работу, пасаду і пад. супраць волі або ўладкаваць куды-н. па пратэкцыі.
У. на завод.
У. сына на завочнае аддзяленне інстытута.
|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
устро́іцца, устроюся, устроішся, устроіцца; зак.
1. Уладкавацца на работу, заняць якое‑н. месца, пасаду. Кулік, які пераходзіў якраз на завочнае, прыняў на сябе ўсю віну і гэтым самым выратаваў таварышаў. Сам ён устроіўся ў школу, але адразу ж зрэзаўся з дырэктарам. Дамашэвіч.
2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы існавання. Устроіцца на кватэру. □ [Сцяпан Жыхар:] — А-а-а, Пятух... Не блага ўстроіўся... А я думаў, ты са мной адлучышся. Чарку зрабілі б... Пташнікаў. // Размясціцца, распалажыцца. Устроіцца спаць на канапе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзяле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. аддзяляць — аддзяліць (у 1–3 знач.) і аддзяляцца — аддзяліцца.
2. Адгароджаная частка памяшкання. [Немцы] спыніліся ў першым аддзяленні склада, пераставілі некалькі скрынак, параіліся аб нечым і накіраваліся ў каморку. Пятніцкі. // Адна з частак, на якія падзелена што‑н., прызначанае для захоўвання розных рэчаў, прадметаў. Партфель мае два аддзяленні.
3. Частка прадпрыемства, установы і пад. Машыннае аддзяленне. Хірургічнае аддзяленне. Завочнае аддзяленне універсітэта. // Асобная самастойная ўстанова, арганізацыя і пад. ў сістэме чаго‑н. Паштовае аддзяленне сувязі. Раённае аддзяленне міліцыі.
4. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, частка ўзвода. Стралковае аддзяленне.
5. Самастойная частка канцэрта, тэатральнай прадстаўлення і пад. Першае аддзяленне канцэрта.
6. У дарэвалюцыйнай пачатковай школе — падраздзяленне вучняў адпаведна году навучання; клас. І вось, пасля гадавога перапынку, я зноў пайшоў у школу. На гэты раз у апошні клас (тады называлася аддзяленне) народнага вучылішча ў мястэчку Узда. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)