заво́дскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да завода¹.

З. корпус.

Заводская канюшня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інду́стрыя, -і, ж.

Фабрычна-заводская прамысловасць з машыннай тэхнікай.

Лёгкая і.

Цяжкая і.

|| прым. індустрыя́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматтыра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Друкаваная газета прадпрыемства, установы, якая выдаецца значным тыражом.

Заводская ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заво́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заво́дскі заво́дская заво́дскае заво́дскія
Р. заво́дскага заво́дскай
заво́дскае
заво́дскага заво́дскіх
Д. заво́дскаму заво́дскай заво́дскаму заво́дскім
В. заво́дскі (неадуш.)
заво́дскага (адуш.)
заво́дскую заво́дскае заво́дскія (неадуш.)
заво́дскіх (адуш.)
Т. заво́дскім заво́дскай
заво́дскаю
заво́дскім заво́дскімі
М. заво́дскім заво́дскай заво́дскім заво́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бра́ма, -ы, мн. -ы, брам, ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

Заводская б.

Трыумфальная б.

|| памянш. бра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. бра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заво́дскі, ‑ая, ‑ае і завадскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да завода ​1 (у 1 знач.). Заводскія трубы. Завадскія карпусы.

2. Які мае адносіны да завода ​1 (у 2 знач). Заводская канюшня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фабры́чна-заво́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фабры́чна-заво́дскі фабры́чна-заво́дская фабры́чна-заво́дскае фабры́чна-заво́дскія
Р. фабры́чна-заво́дскага фабры́чна-заво́дскай
фабры́чна-заво́дскае
фабры́чна-заво́дскага фабры́чна-заво́дскіх
Д. фабры́чна-заво́дскаму фабры́чна-заво́дскай фабры́чна-заво́дскаму фабры́чна-заво́дскім
В. фабры́чна-заво́дскі (неадуш.)
фабры́чна-заво́дскага (адуш.)
фабры́чна-заво́дскую фабры́чна-заво́дскае фабры́чна-заво́дскія (неадуш.)
фабры́чна-заво́дскіх (адуш.)
Т. фабры́чна-заво́дскім фабры́чна-заво́дскай
фабры́чна-заво́дскаю
фабры́чна-заво́дскім фабры́чна-заво́дскімі
М. фабры́чна-заво́дскім фабры́чна-заво́дскай фабры́чна-заво́дскім фабры́чна-заво́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шматтыра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Друкаваная газета прадпрыемства, установы, якая рэгулярна выдаецца значным тыражом. Аб рацыяналізатарскай прапанове Аляксеева — Кашына гаварылі на сходах, пра яе пісала ўжо заводская шматтыражка «Аўтазаводзец». Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́ма, ‑ы, ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш. Гарадская брама. Заводская брама. Жалезная брама. □ Ад вуліцы дом адгароджваў шчытны дашчаны плот з высокай, падобнай на арку, брамай і з масіўнай форткай. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хозя́йство ср., в разн. знач. гаспада́рка, -кі ж.;

се́льское хозя́йство се́льская гаспада́рка;

пла́новое хозя́йство пла́навая гаспада́рка;

большо́е заводско́е хозя́йство вялі́кая заво́дская гаспада́рка;

занима́ться хозя́йством займа́цца гаспада́ркай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)