завастры́ць, -вастру́, -во́стрыш, -во́стрыць; -во́страны; зак., што.

1. Зрабіць вострым (у 1 знач.).

З. аловак.

2. перан. Больш рэзка абазначыць галоўнае, істотнае ў чым-н.; падкрэсліць.

З. пытанне.

Завастрыць увагу на чым — сканцэнтраваць увагу на чым-н.

|| незак. завастра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і заво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завастры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. завастру́ заво́стрым
2-я ас. заво́стрыш заво́стрыце
3-я ас. заво́стрыць заво́страць
Прошлы час
м. завастры́ў завастры́лі
ж. завастры́ла
н. завастры́ла
Загадны лад
2-я ас. завастры́ завастры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час завастры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

завастры́ць сов.

1. (сделать острым) заостри́ть, заточи́ть; (карандаш и т.п. — ещё) очини́ть, зачини́ть;

2. перен. (сделать более резким) заостри́ть;

з. пыта́нне — заостри́ть вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

1. Зрабіць вострым канец чаго‑н. Завастрыць аловак. Завастрыць канец палкі.

2. перан. Зрабіць больш рэзкім, ярка выражаным; падкрэсліць. Завастрыць пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́стрываць гл. завастрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазачэ́сваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зачасаць, завастрыць усё, многае.

П. колле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заостри́ть сов., прям., перен. завастры́ць;

заостри́ть кол завастры́ць кол;

заостри́ть вопро́с завастры́ць пыта́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оточи́ть сов. завастры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

очини́ть сов. завастры́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загастры́ць сов., обл., см. завастры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)